epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

«Чаму з маленства...»

Чаму з маленства, з ураджэнства,

У жыццевы май,

Ні умеу, як маці, шанаваці

Цябе, мой край?

То-ж я с тваею ключавою,

Сьвятой вадой,

Напіуся болю аб нядолі,

Бядзе людзкой.

То-ж ты, мой хмуры, дау мне пануры

І ціхі гнеу,

А днем падчасным, так пекным, ясным,

Надзею грэу.

Твае-ж курганы, лясы. паляны,

Дубкоу тых шум,

Палеу абшары, люд бедны, шары,

Мне далі дум.

А дум тых многа... Не, ні убога

Ты дау мне іх

І ты-ж, як маці, научыу сьпеваці

Аб думах тых.

Я брау, ні бачыу і ні аддзячыу

Табе нічым,

Бо счараваны —цябе, укаханы,

Ні знау саусім.

Цяпер хоць знаю, дык што ж параю

Ад позьніх скрух?

У чужой краіне паволі гіне

За целам—дух.

Вазьмі-ж хоць сьпевы, дум перапевы

Лясоу тваіх.

З тваеі глебы, з тваега неба

Узяу я іх.


1907; 1914

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Матчын дар. Думы і песьні 1907 - 1914. Менск, 1918.
Крыніца: скан