Там, дзе сумна с краю бора
У тры ваконцы сьвеціць хатка,
I з лясной травой гаворэ
Буракоу і бульбы градка;
Дзе жауцеюць тры загоны,
А на кожным па дубочку,
Ціха шэпчэ бор зялены
І глядзіцца у ручаечку;
Дзе чутно, як сонцо грае
На праменнях сьвету горда
І ніколі ні зьмірае
Зык шчасьліваго акорда,—
У тэй хатцы, пры тым боры
Асялілісь аж тры горы:
Сын дауно пайшоу у жаунерку,
Хоць, здаецца, меу ен льготы...
Ах, згубілі Казімерку
У жаунерцы тэй сухоты!
Доню мелі... Божжа воля!
Выйшла замуж, ен пьяніца...
Што падзееш? мусіць доля!..
І памерла белаліца.
Мелі мейсцо Хлеб трымауся.
Быу рызман, хаця і зрэбны,
Пан лясьнічы штосьць узлавауся:
«Вы мне, кажэ, ніпатрэбны»..
Аж тры жалі, аж тры горы,
Там у хатцэ, там пры боры!
У зборнік «Новая песьня».