epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

Хаутуры

Ні у звоны хаутурныя служка прабіу,

Як хавау я дзяучыну, катору любіу.

Ні на могілкі людзі кахану нясьлі,

А у цэркву баяры яе павязьлі.

Ні халоднай зямлей засыпалась труна,

А другому любіць прысягалась яна.

Ні пяшчаны над ей вывадзілі капец,

А вясельныя дружкі трымалі вянец.

І ні плакала матка, што умерла дачка,—

Цалавала жанулька свайго мужалька!

Ні асінавы кол я над ей забівау,

А старэнькі дзячок доугалецце сьпевау...

 

 

У зб. „Новая песьня


1907; 1914

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Матчын дар. Думы і песьні 1907 - 1914. Менск, 1918.
Крыніца: скан