epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

«Хто сказау...»

Хто сказау: „і я з народам",

Хто з ім поплеч стау, як з братам,

Хто пайшоу з ім роуным ходам,

К роуным зыскам, к роуным стратам,—

С тым і я. Ніхай жа лічэ,

Будзе трэба — хай паклічэ.

Хто ж сказау, а потым здрадзіу,

Хто пайшоу, а потым кінуу,

Хто у душы сумленне згладзіу,

У кім апошні сорам згінуу,—

Хай дрыжыць. У дзень прысуду,

У страшны дзень, я сьведчыць буду!


1907; 1914

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Матчын дар. Думы і песьні 1907 - 1914. Менск, 1918.
Крыніца: скан