epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

«Думкі — дыямэнты...»

Думкі — дыямэнты, краскі жыцця

Песьні — вас гэтак люблю,

З вамі салодкіх гадзін забыцця

Часам і я пазнаю.

Жыцце-няволя у чужой старане,

Працы надмернай яром

Зараз зьнікаюць, бы у госьці ка мне

Вы паказаліся у дом.

Слухайце-ж. думкі: як прыйдзе мой скон.

У хатку зьляціце ка мне.

Хай перадсьмертны уцішыцца стон.

Сэрцо на момант спачне.

Хай засьпеваю, як лебядзь, калі

Прыйдзе гадзіна яму.

Узьнесшыся у небо ад маці-зямлі,

Рыне у адвечную цьму;

Хай засьпеваю аб сьне залатым

Веку людзкога радства.

Роунасьці, вольнасьці, брацтва,—аб тым

Веку красы хараства.

Можа, пачуушы прэдзгонны мой сьпеу,

Сьціхла-б на сьвеці вайна....

З радасным духам-бы я паляцеу

У царство кахання, відна.


1907; 1914

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Матчын дар. Думы і песьні 1907 - 1914. Менск, 1918.
Крыніца: скан