epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

Два каханні

У аднэй Марылі, маладой дзяучыны,

Быу каханак Яська, вагнявы хлапчына.

Што ні вечар прыйдзе, што ні ночка стане,

А у іх у садочку аб адным шэптанне:

«Да душы,—Марыля свайму Янку кажэ,—

Хіба сьмерць без часу нас с табой развяжэ».

— «Ні кажы ніпрауды, — малайчына вучыць —

Нас ні Бог, ні людзі і ні сьмерць разлучаць».

І сядзяць і шэпчуць да зары-сьвітання,

Былі вішні у садзе сьведкі мілавання...

А настау дзянечак — да Марылі у сваты

Прыляцеу панічык, шляхцючок багаты,

І дзявоччо сэрцо, — ах, слабое, знана!—

Перайшло ад Яся да другога пана.

Хіба-ж Ясь заплакау? — Ні с таго дзесятку!

Пакахау другую, пакахау Агатку.

І цяпер, як цемязь западзе над вескай,

Ен сядзіць з Агаткай пад старой бярозкай;

Пралятаюць змрокі ніусьцярэжна хутка

І уся ноч здаецца, як адна мінутка!

 

А жыла-ж Антоля, — мусіць мела долю,

Ды згубіла долю у шырокаму полю.

Мела двух прыгожых, мела двух каханкау,

І адзін быу Янка і другі быу Янка.

(Дзьве душы ніродных у адным целі жылі

І дзяучыну кожна паасоб любілі).

Адзін с шчырым сэрцам, а другі з ніверным,

Надарылі дзеуку жалям ніпамерным.

Як адзін цалуе, нінагляду песьціць,

Дык другі мяркуе, якбы абезчэсьціць.

Як адзін у садочку з любай пахаджае,

То другі у прочкі у думцы ад?ежджае

Як адзін бажыуся, абецау жаніцца,

То другі у лыжцы жычыу утапіцца.

І у канцыся стало, чаму было стаці:

Прычытала маці над дачкой у хаці:

«Ах, мая дачушка! А мая-ж рыбулька.

А мая-ж ты птушка, а мая-ж зязюлька!

А чаму-ж ты, доню, губкі сашчаміла?

А чаму-ж ты, дзеткі, вочанькі закрыла?

А чаму, дачухна, міла ні усьміхнешся?

А чаму, красухна, мне ні адгукнешся?

Што-ж табе ні добра, што-ж было ні міла?

Ці ж тваю галоуку ні сама я мыла?

Ці-ж тваю сарочку ні сама я ткала?

Ці-ж тваеі сьмерткі я, скажы, чэкала?»...

Так было з Антоляй, што ні мела долі,

Ці згубіла долю у каласістум полю.

Як жа тыя злыдні? Хоць адзін шкадуе?

Э! адзін часамі, а другі ганьбуе.

Як былі-ж абодва у ядыным целі,

Дык жаніуся Янка і згуляу вяселле.


1907; 1914

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Матчын дар. Думы і песьні 1907 - 1914. Менск, 1918.
Крыніца: скан