epub
						    			 
    			
    			    
    			    падключыць
слоўнікі
    			    Націскайце на
словы ў тэксце
    			
    			
					 
«Дзякуй, паночкі, за ласку...»
Дзякуй, паночкі, за ласку,—
Каб умеў, дык сказаў бы я казку,
Заспяваў бы, як чыжык, гулліва
Ці заплакаў бы ветрам тужліва —
І зрабіў бы усё, як хацелі,
Толькі ж думкі мае адляцелі...
 
   1907-1920
   
       Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Сэрцам пачуты звон: Паэзія, проза, драматургія, публіцыстыка / Уклад. прадм. і камент. У.Казберука; Маст. У.Басалыга. - Мн.: Маст. літ., 1991, 359 с. [5] л. іл. партр.: іл. - (Спадчына).
   
  Крыніца: скан