epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

«Дзяучыначка-сэрцо...»

Дзяучыначка-сэрцо, сябе ні трывож,

Ні песьці надзеі і жалю ні множ.

С табою пабрацца мне волі німа, —

Дауно заручыуся я ужо са трыма:

Айчызна, — я ей у няволі жыву,

Што ноч яе бачу, мауляу на яву,

За ею сумую, журуся адно,

Бо шчырым каханнем зьвязауся дауно.

Другая: матуля. Радзіуся калі

І голас мой першы падау на зямлі,

Замучэны твар усьміхнууся яе:

«Сыночак мой любы» —вітала мяне.

Аб трэццяй, дзяучынка, скажу, што яна,

Другоі ні знойдзеш — на сьвеці адна:

За краты няволі паслала „люблю",

Дык хіба-ж с табою яе падзялю?

Пакінь жа, галубка, с каханнем сваім!

Шукай сабе шчасьця за кім за другім;

Пяшчоты, залеты ні траць з-за дарма,

Дауно заручыуся я ужо са трыма.


1907; 1914

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Матчын дар. Думы і песьні 1907 - 1914. Менск, 1918.
Крыніца: скан