epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

«Дзе ясныя зоры, на неба дарога...»

Дзе ясныя зоры, на неба дарога,

Ясней, як усюды, ўначы зіхацяць,—

На поўначы горы — каменныя груды,

Нахмурыўшым строга, самотна стаяць.

 

Ад часу счарнелі іх можныя грудзі,

Падаўшыся сіле адменных пагод.

Лясамі збяднелі на доўгія мілі,

Згубілі пакрасу — лясоў карагод...


1907-1920

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Сэрцам пачуты звон: Паэзія, проза, драматургія, публіцыстыка / Уклад. прадм. і камент. У.Казберука; Маст. У.Басалыга. - Мн.: Маст. літ., 1991, 359 с. [5] л. іл. партр.: іл. - (Спадчына).
Крыніца: скан