epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

Дзеучаці

Цябе спаткау, і сам ні знаю,

Ад сэрца шчырага кажу,

Якую, дзеуча, думку маю

І сьпеу аб тым які злажу.

Здаецца, нешта ускаланула

У душы маей ты ніузнарок,

Былога струны закранула,—

Зьвіняць ледзь чутна аддалек.

Ці-ж будзе час, што нам спаткацца

Яшчэ раз здарыцца калі,

І струны сэрца разбрымяцца

У тыя песьні, што былі?

Ніхто ні скажэ! Толькі знаю

І ні утаюся ад цябе:

Ніхай цябе я ні спаткаю,—

Пакінеш сьлед ты па сабе.

І у час, калі, гадзінай шарай,

Сярод безлюдздзя, пустаты,

Нуда абляжэць чорнай хмарай,

Праменнем сонца будзеш ты!


1907; 1914

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Матчын дар. Думы і песьні 1907 - 1914. Менск, 1918.
Крыніца: скан