epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

«Эх, сягоння...»

Эх, сягоння, у гэту ночку

Я уцяку адгэтуль проч!

Шэрым воукам па лясочку —

Хай дагоніць, хто ахвоч!

Хай тагды, сярод дарогі

Станець хто — ні будзе рад:

Чорны вуж абкруціць ногі.

Буду вужам, буду гад!

Хай тагды, шукаюць у лесе

Цемных, вузкіх, воучых троп!

Як арол у паднябессе

Я узлячу над земскі строп.

У небі роуным, чыстым шляхам

Яснай зоркай палячу,

І скачуся напад дахам

Роднай вескі і ускрычу:

— Гэй, хто есьць тут! Люд галодны,

Люд пакутны! Да мяне!

Станьма, брацця, у шых паходны —

Наша горо праміне.

Досыць нам з нядолі віці

Ценкі жыцця свайго пас,

Слухай, люд: прынес я віці,

Хто за мною, брацця?—Час!

Устануць, рушаць: „Проч з дарогі!

„Хто нам хочэ заступіць?

„Мы пайшлі, мы, люд убогі,

„Усе узяць, ці усе згубіць“...

Думкі, думкі звадыяшкі,

Ах, ні мучайце мяне!

Вам усе гульні, а мне цяжка,

Мне няволя ні міне...


1907; 1914

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Матчын дар. Думы і песьні 1907 - 1914. Менск, 1918.
Крыніца: скан