epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

Габруська

Габруся у жаунерку узялі,

Ад дамоуства адарвалі.

Ой, Габруська, Габруська!

Зажурыуся стары татка,

Стогне цяжка, плачэ матка:

Ой, Габруська, Габруська!

Залілася сьлязьмі люба:

— Ні запомні мой галубе,

Мой Габруська, Габруська!

Муштравалі у войску строга,

Ні давалі думаць многа.

Ой, Габруська, Габруська!

Дзяцюково сэрцо бьецца,

Бацьку успомніць — скаланецца.

Ой, Габруська, Габруська!

Дзяцюковы думкі уюцца.—

Матку успомніць, сьлезы льюцца.

Ой, Габруська, Габруська!

А дамовы вецяр вее.

Любу успомніць — абамлее.

Ой, Габруська, Габруська!

Захварэу Габрусь на службе,—

Ліст пісаці кажэ дружбе.

Ой, Габруська, Габруська!

«Ні_чакайце мяне у хаці,

Час прыйшоу мне паміраці».

Ой, Габруська, Габруська!

Ой, сканау Габрусь у чужыне,

Жаль учыніу сваей радзіне.

Ой, Габруська, Габруська!

Засмуціу ен сваю любу:

— С кім пайду цяпер да шлюбу,

Мой Габруська, Габруська?!


1907; 1914

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Матчын дар. Думы і песьні 1907 - 1914. Менск, 1918.
Крыніца: скан