epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

Галасуюць

Пацукі з мышамі ў тане

Смела скачуць,— кот не ўстане:

То крануць яго за лапкі,

То падзьмухаюць у храпкі.

 

Ўкруг ката яны танцуюць

І бяды сваёй не чуюць.

Раптам ўскочыў хітрун шэры,—

Палавіў усіх танцэраў.



Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Сэрцам пачуты звон: Паэзія, проза, драматургія, публіцыстыка / Уклад. прадм. і камент. У.Казберука; Маст. У.Басалыга. - Мн.: Маст. літ., 1991, 359 с. [5] л. іл. партр.: іл. - (Спадчына).
Крыніца: скан