epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

Я. Коласу

Я. Коласу.

 

Усе з аднэй мы выйшлі нівы

І сейбіт нас адзін кідау,

І кожан з нас той дзень шчасьлівы

У сваей душы блогаслауляу.

А вецяр быу. І хто цяжэйшы

Астауся там, куды упау,

А хто, як я, хто быу лягчэйшы,

У далекі сьвет памандравау.

Бо Сейбіт есьць другі на небе,

Што судзіць нам гады і дні,—

І ты узрос на роднай глебе,

Пусьціу глыбока карані.

Здалеу, браток, на сьвет прабіцца

Спраміж сьвірэпкі і асок!

І можам мы табой гардзіцца

Прыгожы, слауны Каласок.

Цьвіці-ж, расьці, буйней на дзіво

У сямьі прыгожых васількоу,

С тваіх зернят хачу, праудзіва.

Убачыць поле каласкоу.

 

У зб. «Новай песьні».


1907; 1914

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Матчын дар. Думы і песьні 1907 - 1914. Менск, 1918.
Крыніца: скан