epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

«Як ліст вярбінкі...»

Як ліст вярбінкі маладой,

Што вецяр злосны адарвау

І кінуу у рэчку і з вадой

У даль ніведаму пагнау,—

Плыву сабе. Рака мая — жыцце,

Па ей плывуць і кветкі і сьмяцце.

 

Я раз спытауся у вады:

— Скажы, аткуль ты прыцякла?

Яна сказала: — С пад грады

Каменных горау уцякла.

Куды-ж бяжыш? — Цяпер бягу над спад

У моро сіняе. — А вернешся назад?

 

—Над мной закон — колазварот.

Плыву я з мора у акіян

І стуль зьбіраюсь у паварот,

Калі узьнімецца туман

І узляжэ ноч. Лячу хутчэй тагды.

Цячы ракой з-над горнае грады.

 

Як ліст вярбінкі маладой,

Што вецяр злосны адарвау.

І я плыву сваей ракой,

Жыццем якую хтосьць назвау.

Нясець яна і кветкі і сьмяцце...

А ты-ж скажы, ці вернешся, жыцце?


1907;1914

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Матчын дар. Думы і песьні 1907 - 1914. Менск, 1918.
Крыніца: скан