epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

Юдам

Да вас, паны, што голасна крычыце

Аб прыязьні сваей да «беднаго народу.»

Што раіце па ліссему: «маучыце,

Ніудоуга вам дамо багацтво, волю, згоду»,—

Да вас мой гэты верш і словы усе благія,

Бо словам вы адны, а справамі—другія.

«Багацтво вам»...Німа вам нашай веры!

Бо у той-жа год ліхі, як у полі ні урадзіло,

Галоднаму на прокарм хлеба меры

Аднэй ні далі вы. І злаялі няміла ...

Калі для нас жадаеце багацтва,

На што з бездольнаго зьдзіраеце апратку?

На што-ж тагды вы плодзіце жэбрацтво,

Да мы пустошучы без ліку, без астатку?

«Мы волю вам».... Прокляцце вам і з ею!

Чаму ад волі вашай мы стагнаць павінны?

Яна ланцуг над нашаю зямлею;

Астрог на наш народ спакойны і безвінны.

Ні воля гэта! Што нам ні цьвярдзіце,

Мы вольнымі былі за даунімі часамі.

Ідзіце-ж проч! і з воляю ідзіце!

Да волі знанае хутчэй мы прыдзем самі.

«Мы згоду вам»... Пакіньце ашуканство!

Вы — бойкі братняе чарнейшыя прарокі,

Без звады вам, нашэптау, падтыканства.

Нямілы Божы сьвет, ні ясны, ні шырокі.

Ні просім вас! ні трэба вашай згоды!

Свае вялікае, дзядоускае багацце

Хаваем мы; ад Бога усе народы

І бацькі аднаго усе дзеці - людзі, брацця.

Адкуль вы к нам? Чыйго племя і роду?

З якіх краеу }прыйшлі без прауды і без сэрца?

І што вам з нас, ад нашаго народу?

Чаму так жычыце яму хутчэй памерці?

Га! Знаем вас, атручэння найміты:

Вы — служкі чорныя Ясьнейшаго Мамона,

Вы — мора бруд ля берагу намыты;

Без дум і без мазгоу, вы—золато без звона.

З усіх бакоу на послугі уціску

Чаргою воучаю зьяуляецесь усюды,

Дзе клічуць вас для крыуды, для націску

На прауду вечную... Вы .. імя вам Юды!

Ідзіце-ж проч! Безплодна ваша трата

На ласкі ліссія. Пакіньце слово „брат“!

Вы цяжкі сон. Каты... Вы горэй ката!

Кругом праклятыя, вам бацька, брат — дукат!


1907; 1913

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Матчын дар. Думы і песьні 1907 - 1914. Менск, 1918.
Крыніца: скан