epub
падключыць
слоўнікі
Націскайце на
словы ў тэксце
Кар’ера
Маленькі фельетон
Быў паліграфістам,
Кепскім граматыстам.
Стаў канцылярыстам,—
Ў часці паспартыстым.
Ўлопаўся з «нячыстым» —
Вылецеў са свістам
Й стаў сацыялістам
І федэралістам,—
Будзе камуністам,
Потым анархістам,
Ўзновіцца Раманаў,—
Стане хуліганам.
1918
Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Сэрцам пачуты звон: Паэзія, проза, драматургія, публіцыстыка / Уклад. прадм. і камент. У.Казберука; Маст. У.Басалыга. - Мн.: Маст. літ., 1991, 359 с. [5] л. іл. партр.: іл. - (Спадчына).
Крыніца: скан