epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

Казка

„Што, дзеучаткі, парабочкі,

Казку вам сказаці?

Ну, якую-ж проці ночкі

Лепі нагадаці?...

Добра!... Слухайце уважна,

Ні перабіваці!

Сядзьце чынам і паважна,

Кіньце блазнаваці!

За ваконцам вецяр свішчэ,

Як ваучына вые.

Ведзьмы справілі ігрышчо,

Ведзьмы маладыя.

У хаці цемна, ціха, смутна,

Цяжка а тужліва,

Уздыхае хтось пакутна,

Неяк сіратліва.

Удовай бабкі сын прыгожы

Сеу каля ваконца,

Чымсь-ці хворы, спаць ні можэ,

Выглядае сонца.

Ведзьмы скачуць і гуляюць,

Зірк у вакно: хлапчына!

У ваконцо барабанюць:

„Выйдзі, малайчына!"

Выйшоу. Чуе нехта плачэ,

Ціха нехта клічэ:

«Сюды, сэрцо! Гэй, бурлачэ,

Пакажы абліччо!»

Йдзець. На прызьбе каля хаты

Бачыць: маладзіца,

Пекнай уроды, строй багаты,

Ясны, аж мігціцца.

Стау і словам ні азвецца,

Моцна задзіулены,

А яна — дык проста рвецца:

«Мілы! Улюблены!»

„Сядзь-жа поруч, ні цурайся,

Ды любі мяне ты.

Ты ж наблутау, ні сьпірайся,

На мяне цянеты.“

Сеу хлапец нісамавіты,

З ведзьмаю абняуся,

Вецяр, злога прагавіты,

Роу і ні спыняуся.

Рукі белы аплятаюць,

Уюцца каля шыі;

Кроу прыціскі калатаюць...

Вецяр свішчэ, вые.

Потым палкім пацалункам

У вусны упілася...

Сэрцо смокчэ... і з рабункам

У віхры паняслася.

А дзяціна так ля дому

І сядзець застауся...

Ведзьмы вобраз маладому

Доуга успамінауся.

Як успомніць — сэрцо рвецца

Проста у скумацце,

Да нічога ні прыткнецца,

Усе сядзіць у хаце.

І канец. А ведзьма? Можэ

Да другога ходзіць,

Маладая ды прыгожа

Жарцікі разводзіць.


1907; 1913

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Матчын дар. Думы і песьні 1907 - 1914. Менск, 1918.
Крыніца: скан