epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

Кліч

Гэй, народзе, трэба ўстаць,

Дух свой з рабства распрастаць,—

Чуеш: Волі зычны звон

Будзіць, кліча меддзю ён

Ўсе народы ўсіх старон,

Каб разбурыць крыўды трон.

 

Скрозь, куды хаця зірні,—

Здзівіць з дзіваў дзіва-цуд:

У небе літара-агні

Свецяць ноччу і пры дні —

«Вызваль дух свой, рабскі люд!».

 

У гэты час пракляты будзь,

Хто свой карк захоча гнуць,

Й рукі ворагу лізаць,

Й словы льсцівыя казаць.


1920

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Сэрцам пачуты звон: Паэзія, проза, драматургія, публіцыстыка / Уклад. прадм. і камент. У.Казберука; Маст. У.Басалыга. - Мн.: Маст. літ., 1991, 359 с. [5] л. іл. партр.: іл. - (Спадчына).
Крыніца: скан