epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

«Кволая кветачка, бледная ружачка...»

Кволая кветачка, бледная ружачка,

Хворая дзетачка, бедная Юзечка!

 

Сіверам-холадам кветку прыціснула,

Звялі пялёстачкі, лісця павіснулі.

 

Слабыя, хілыя, ледзьве трапечуцца,—

Думкі маркотныя ў сэрцы не змесцяцца.

 

Бедная Юзечка, кволая кветачка,

Бледная ружачка, хворая дзетачка!

 

Толькі не варта быць хвораю, кволаю,

Трэба зноў стаціся моцнай, вясёлаю.

 

Ну, але з хіраю неяк мы справімся,

З нашаю дзетачкай йшчэ пазабавімся.

 

Купім ёй лялечку, ксёнжачку, пернічак,

Купім арганічак, смачных цукерачак.

 

Пойдзем у садзічак [разам з мамухнаю],

Пойдзем у [садзічак, звераў пабачым там]...


1907-1920

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Сэрцам пачуты звон: Паэзія, проза, драматургія, публіцыстыка / Уклад. прадм. і камент. У.Казберука; Маст. У.Басалыга. - Мн.: Маст. літ., 1991, 359 с. [5] л. іл. партр.: іл. - (Спадчына).
Крыніца: скан