epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

Лябёдачка-дзяўчыначка

— Ой, белая лябёдачка, куды паляцела?

Ой, красная дзяўчыначка, чаго засмуцела?

Я за мілым несуджоным слёзкамі зальюся.

Я за белым лебядочкам ў сугонь паімчуся,

— Скажы, бела лябёдачка, дзе лебедзь лятае?

Скажы, сэрца дзяўчыначка, дзе любы вітае?

— Ой, мой лебедзь, мой бяленькі, у тумане збіўся,

А мой любы, мой міленькі, з другой адружыўся!

 

Дзе ляцела лябёдачка, перайка губіл,—

Дзе ступала дзяўчыначка, слёзанькі раніла.

Ой, у полі па-над лугам лябёдку забілі,—

Тыя слёзкі тыя горкі, дзеваньку згубілі.


1907-1920

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Сэрцам пачуты звон: Паэзія, проза, драматургія, публіцыстыка / Уклад. прадм. і камент. У.Казберука; Маст. У.Басалыга. - Мн.: Маст. літ., 1991, 359 с. [5] л. іл. партр.: іл. - (Спадчына).
Крыніца: скан