epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

Літанне Адзіноце

Зноу я прыходжу у часе зьмеркання.

Складаю Літанне, нясу Табе данне

Ад сэрца свайго, Адзінота:

Можа раней, як яшчэ ні радзіуся,

Табе быу адданы, Табе прысудзіуся.

Крулева мая Адзінота;

Можа быць маці, калі спавівала

І ночы ні спала, над люлькай сьпевала,

Аддала Табе, Адзінота;

Меу я ад родных пяшчоты—упады,

Мне мамка—галубка і усе былі рады.

А Ты — над усіх, Адзінота;

Ты надавала мне брэдняу у садочку

Ля хаткі радзімай, у вішневым куточку.

Дзіцяці яшчэ, Адзінота;

Ласка Твая, што усяго навучыуся,

У жыцце і у людзей і у Цябе улюбіуся,

І воля Твая, Адзінота;

Сьмерцю сваею — ці наглаю згіну

Ніколі Цябе я ужо ні пакіну,—

Ні здолеці мне, Адзінота.

Часам Табе пасылаю праклены,

Зубоу скрыгітанне, уразау мільены

Уладанню Твайму, Адзінота;

І дух ніпакоры, руіны, паустання

Над усе пераможны, кідае у разстанне,

Абы ад Цябе, Адзінота;

Потым прыходжу пануры, пахілы.

Хачу падзівіцца на вобраз Твой мілы,

Пякнейшы за усе, Адзінота!

Ты-ж, як матуля, прытуліш і прымеш,

Ашушкаеш ласкай і тугу сунімеш.

І зноу я с Табой, Адзінота!

Гэтак, нявольны ніколі сабою,

Прыходжу сягоння па спрэчцэ с Табою

У пакоры. Прыймі, Адзінота!


1907; 1914

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Матчын дар. Думы і песьні 1907 - 1914. Менск, 1918.
Крыніца: скан