epub
						    			 
    			
    			    
    			    падключыць
слоўнікі
    			    Націскайце на
словы ў тэксце
    			
    			
					 
«Лётала чайка, сумна крычала...»
Лётала чайка, сумна крычала,—
Збурылі гнёздка, што збудавала:
— Кіулі, кіулі!
У неба ўзлятае, моцна галосіць,
Чорную хмару жалабна просіць:
— Кіулі, кіулі!
Хмару мінула, слонейка бачыць,—
Жаліцца слонцу, жаліцца, плачаць:
— Кіулі, кіулі!
Лётае чайка, скігліць у жалю,—
Людзі благія дзетак забралі:
— Кіулі, кіулі!
1919 г.
 
   1919
   
       Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Сэрцам пачуты звон: Паэзія, проза, драматургія, публіцыстыка / Уклад. прадм. і камент. У.Казберука; Маст. У.Басалыга. - Мн.: Маст. літ., 1991, 359 с. [5] л. іл. партр.: іл. - (Спадчына).
   
  Крыніца: скан