epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

Мае думкі

Па на горах сьнягі паляглі

І даліны убраліся у белі.

Мае ж думкі як толькі маглі,

Хутка з ветрам у даль паляцелі

Паляцелі у даль, дзе німа

Гэтых гор — вартаунічых няволі,

Дзе ні гэтак сурова зіма

Дзе прыняу я і жыцце і долю

Паляцелі сцытаць, паглядзець -

Як жывецца на роднай старонцэ?

Як той брат—беларус мой жывець?

Ці высока узнялося сонцо?

Там жа усе, як раней, як было:

Беднасьць, ціша кругом і цямнота.

Дзе там шчасьце!—Жыцце зацьвіло.

Як на версі якое балото

Сонцо нізка—ні грэе саусім

І саусім-жа ні сьвеце без мала;

Раз блісьне дзе-ні-дзе - і паусім

І зноу сваю твар захавало.

Колькі ж будзеш ты спаць? Ні пара

Табе часам, мой браце, праспацца,

Каля бацькаускіх ніу і двара

Працаваці зноу шчыра узяцца?

І усе, што утраціу сплючы,

Пазьбіраці да роднае хаты?

Годзі спаць! і ні будзе начы,

Будзеш вольны, разумны, багаты!

І высокае слонцо тагды

Будзе працу тваю аглядаці,

I пазбудзешся крыуд і нуды,—

Будуць людзі цябе шанаваці.


1907; 1910

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Матчын дар. Думы і песьні 1907 - 1914. Менск, 1918.
Крыніца: скан