epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

Малітва

Я бачыу: Сын Яго стаяу

На пушчы і маліуся,

І словы у гневі прамауляу,

А твар сьлязьмі абліуся.

— «Ах, дай мне, Ойчэ, моцных слоу!

Маланак слоу, палючых,

Бо кроу. мая сачыцца зноу

Із ранау тых балючых...

Дзівіся, Лане, слабы Я,

Саусім ні маю сілы;

Гарыць, баліць душа мая,—

О дай жа моцы, Мілы!

Паглянь: паусюдах с краю у край

Рабунак, глуз пануюць,

І льецца сьмех тых чорных зграй,

І усе з зямлей раунуюць.

Зірні: дзе пекнасьць тая, што

Надау нам, Міласьцівы?

Тваіх правоу трымае хто,

Братэрства, згоды хцівы?

Схініся к нам Ты і абач:

З гадзінай горш жывецца,

Цяжэе боль, мацнее плач,

Галоу усе болі гнецца.

Паслухай ноччу, у дзень, Сьвяты,

Скажы маучаці звонам,—

І колькі жальб пачуеш Ты!

Зямля азвецца стогнам...

Узглянь: навокал чорны сьвет,

Прыцьмено прауды слонцо,

Надзеі у людзях болей нет,—

Пашлі-ж ім Абаронца!

Ах, дай мне, Божэ, гэткіх слоу,

Зямля-б ад іх траслася!

Баляць бо раны Мае зноу

І кроу з іх палілася...

Пашлю тады маланкі у люд

У безшчасны той брадзіці.

Блішчэць, яскравець там і тут,

Праудзівы гнеу будзіць.

Мільены кіну пяруноу

У тых, каго Я знаю,

У тых, маю што сочуць кроу,

У тую чорну зграю.

Тагды ізноу, як колькі раз

На сьвеці ужо бывала,

Настане Твой вялікі час,

Твая засьвеціць хвала.

Малюся-ж,— дай Мне гэтых слоу

Сцаліш Мяне, паможаш;

Гарыць душа, баліць ізноу...

Вялікі! дай, як можаш!


1907; 1912

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Матчын дар. Думы і песьні 1907 - 1914. Менск, 1918.
Крыніца: скан