epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

Матчын дар

Як радзіла маці мяне у цемну ночку,

Дык дала скрыпіцу — «На, іграй сыночку!

Грай сабе на шчасьце, грай на добру долю,

Грай на век даугуткі, грай на вольну волю.»

Помню, дзіцянеткам, с тугой я ні знауся,

Жыу. як тая птушка, грау і забауляуся;

Дзень мне быу спакойны, у ночы сон безгрэшны,

А цяпер застауся я на век ніуцешны.

Ой, чаму-ж. матуля, жыцце — скрыпку дала,

Як іх шанаваці, дый ні навучала?

Гэта-ж падзівіся—я адкрыцца мушу,

Што сапсуу скрыпіцу, што згубіу я душу.

Здауна, сівакрыла, шчасьця я ні маю,

Долі я ні бачу, радасьці ні знаю.

Граю, прауда! граю. .. А на сэрцы важка,

А у сэрцы больна, аж трываці цяжка.

Тыя ні прыйходзяць песьні-весялушкі,

Як пяе зямліца, як шчабечуць птушкі.

Жаль з нудой заплачуць, глуха як зайграю...

Маю я скрыпіцу, а душы—ні маю!


1907; 1913

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Матчын дар. Думы і песьні 1907 - 1914. Менск, 1918.
Крыніца: скан