epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

Мяцеліца

Ой, спаліце, пяруны,

Майго Янку, бо дурны!

Назаляе толькі мне,

А каб сватацца, дык не!

Я казала, дый ні раз:

Прысылай сватоу да нас;

Татка добры, ен аддасьць,

У пасаг—цялушку дасьць.

А той Янка, той благі,

Усе сьмяецца—„гі-гі-гі!“

Да таго-ж часамі кпіць:

„Ну, чаго табе карціць?"

Ой, пралійцеся дажджы,

Аты, Яначка, пажджы:

Учыню табе бяду

За нікога ні пайду!


1907; 1914

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Матчын дар. Думы і песьні 1907 - 1914. Менск, 1918.
Крыніца: скан