epub
падключыць
слоўнікі
Націскайце на
словы ў тэксце
«Між дзвюх высокіх град...»
Між дзвюх высокіх град пахмурных дзікіх скал,
Як хопіць вока ўшыр, рабее дробны вал;
Стаіць, здаецца так, руччоў [тайгі] дачка,
Пястуння гэтых гор, магутная рака.
Часамі, як бы пункт малюсенькі здалёк,
Чалдона прабяжыць па валу тым чаўнок.
Часамі праплывець з бярвен [няў] двух-трох [плыт],
На ім варн [ак] нядбала правіць бот...
1907-1920
Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Сэрцам пачуты звон: Паэзія, проза, драматургія, публіцыстыка / Уклад. прадм. і камент. У.Казберука; Маст. У.Басалыга. - Мн.: Маст. літ., 1991, 359 с. [5] л. іл. партр.: іл. - (Спадчына).
Крыніца: скан