epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

На сяло

Абы цёплійка прыйшло,

Абы слонка прыпякло,

Абы зімку пранясло —

Уцяку я на сяло.

 

Не люблю я места — страх!

Што ні крок — высокі гмах,

Што ні мур — то цяжкі дах,

І бязлюдна на людзях.

 

 

А на вёсцы — там прастор,

А за вёскай вечны бор,

А ў бары тым птушак хор,

Міліёны ноччу зор.

 

Уцяку я на сяло,

Абы б цёплійка прыйшло!


1918

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Сэрцам пачуты звон: Паэзія, проза, драматургія, публіцыстыка / Уклад. прадм. і камент. У.Казберука; Маст. У.Басалыга. - Мн.: Маст. літ., 1991, 359 с. [5] л. іл. партр.: іл. - (Спадчына).
Крыніца: скан