epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

На сьмерць

Памер ты, татачка, успакоіуся на векі!

На вочы сумныя насунуліся векі.

Прыціснула іх сьмерць мацней за чужанца.

І вот, айца

Ні стало, родны мой. ад сьмерці тваяе.

 

О, сьмерць без літасьці, ратунак ты і кара!

На што ж яму, як тая чорна хмара,

Заслонай вечнаю ты стала прад вачмі?

Скажы, сьлязьмі

На што пасквапілась радзіны ты мае?

 

Ах, родны, блізкі мой! Гаротны і бездольны,

Жыцце свае. той шлях ніудатны і нявольны,

Ты з боллю цяжкаю у сэрцы перабыу

І свой згубіу

Апошні стон, адзін, у чужжстве, у цішы.

 

Безшчасны тата мой! Усім адна дарога...

І торгання разлукі ні так катуюць строга,

Як тое, любы мой. што у ноч, у апошню ноч,

У цябе із воч

Сьляза скацілася аб скрыуджанай душэ.

 

Дратуе сэрцо мне, цьвікі у мазгі убівае

З грудзей і боль. і стоны здабывае

Здагадка страшная: у гадзіну усіх гадзін

Ты там адзін,

Мауляу безплеменнік усім чужы, сканау ...

 

Адно бліжэйшае, адно-б хаця стварэнне.

Хаця-б ні роднае, хаця бы на здарэнне,

Прасіу Вялікаго к табе хутчэй паслаць,

Каб з ім аддаць

Сваім апошні свой, гарачы свой прывет.

 

Ні меу Ен літасьці, ні дау табе спакою,

У самоце, у больніцы, жалезнаю рукою

Ен сэрца кволаго спыніу нітрвалы рух

І бедны дух

Прымусіу твой пакінуць гэты сьвет.

 

Казау: «маліся» ты. За што-ж, каму маліцца?

Ці-ж можна прауду нам знайсьці, калі маніцца,

У небо чорнае уляпіушыся вачмі?

З журбой, с слязьмі

Нясьці туды сваю найбольшую з надзей?

 

Пабач, гаротны мой: ці-ж ты ні моцна верыу?

Сьвятою праудаю ці-ж кожан шаг ні мерыу?

Сьлязьмі крывавымі ні плакау? ні прасіу?

Ні усе знасіу,

Запомнены праз небо, нізнаны праз людзей?

 

Ці-ж меу ты, родны мой, хоць дзень на

адпачынак?

З гароты, з беднасьці ці знау перапачынак

За веру гэтую? Ці-ж ні балеу ты заусягды,

Ні сох з бяды

З душою прэснаю, адкрытаю да усіх?

 

Салодкіх мала хвіль, а горкіх натт багата

Памеу за жыцце ты, мой родны, бедны тата,

А можа горкую табе і я хвілінку дау,

Ні спагадау

Табе калі... Цяпер за гэта выбачай.

 

Ніхай пуховаю табе зямелька будзе,

Ніхай спакой табе твой Пан прысудзе.

Я некалі прыйду пад той убой крыж.

Дзе ты ляжыш,

І там наплачуся. А пакуль што—прашчай!


1907; 1914

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Матчын дар. Думы і песьні 1907 - 1914. Менск, 1918.
Крыніца: скан