epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

Начлег

Сьпіць душа і розум сьпіць

Смачна, без трывогі,

Піць і есьці, есьць і піць—

Клопат увесь німногі.

 

Легка так. Ні маеш дум...

У прочках гдзе-сь маркота...

Боль прайшоу, уняуся сум.

— Спаць адно ахвота.

 

Сьпіць душа... і розум сьпіць!

Часам нехта узбудзіць

Нібы устыдзіць, нібы кпіць,

Нібы крышку судзіць:

 

«Сорам, брат»... А далей слоу

Я праз сон ні чую.

Зьнікне голас, ціха зноу...

У ясны дзень — начую.


1907; 1914

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Матчын дар. Думы і песьні 1907 - 1914. Менск, 1918.
Крыніца: скан