epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

«Над вадою, над ракою...»

Над вадою, над ракою

Чайка скігітала,—

Над маёю мілень[каю]

Матка шчабятала.

 

«Што, дачухна, нарабіла?

Ой, зарана звяла.

Ці цябе я не любіла,

Чы ж не гадавала?

 

Ах, нашто ж ты каралёчкі —

Губкі сашчаміла?

Ды схавала кар [ы] вочкі,

Рукі сашчапіла?»


1907-1920

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Сэрцам пачуты звон: Паэзія, проза, драматургія, публіцыстыка / Уклад. прадм. і камент. У.Казберука; Маст. У.Басалыга. - Мн.: Маст. літ., 1991, 359 с. [5] л. іл. партр.: іл. - (Спадчына).
Крыніца: скан