epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

Навакол...

Сьнягі, ляды,

абрус жуды,

на заусягды,

на вечны час,

ляглі.

Гара, скала,

наукол лягла

і узрасла

паускрайны пас

зямлі

Узрос на ей

вялізау-хвой,

туману з мглой

прытулак, лес

стары

Прадзіуны мур

нярушных хмур.

як той каптур,

на бор узлез

з гары.

І сонца сьвет,

здалека, з гэт!...

нябес прывет

ні здужыць к нам

дайсьці.

Адны вятры

праз хмар муры

лятуць з гары,

праз лес той сам,

гусьці.

І разам з ім

на жах благім

і добрым, усім,

тужлівы сьпеу

вядуць:

«Засьні, засьні,

«у ноч усе дні

«перамяні

«і нас ні гнеу,

«ні гудзь.

«Скалей, як лед.

« На сотні год

«і сэрца лет

«спыні. Вярні

«да сну.

«Я сонца сьвет,

«здалека, з гэт.

«З нябес прывет

«мана Гані

«ману.

«Гані. Раі

«тых дум спыні

«і жаль стаі.

«і кінь с пяшчот

«у цьмы.

«На сьвет адны

«твае паны

«і вартауны

«табе пачот,

«- -то-ж мы».


1907; 1912

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Матчын дар. Думы і песьні 1907 - 1914. Менск, 1918.
Крыніца: скан