epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

Навука

Казау настаунік мне (ен блізкі быу Прароку,

Які жывым узьняуся у выш, у блакіт нябескіх сфэр):

«Мой сын, с пачатку мы пад‘уладны пану-Року—

У гэта вер.

«Які-бы крыж табе ні выпау у жыцці гэтым:

«Галеці век, чы быць царом і царскі мець пасад,

«У балоце бросьнеці, чы йсьці к нізнаным мэтам,—

«Яго загад.

«І вось, калі табе трываць ні хопіць змогі,

«І цяжкім здасца крыж табе, і доля вельмі злой,

«Ні трэба, сын, шукаць лягчэйшае дарогі,—

«Ідзі старой.

«І мусіць час настаць: убачыш сьвет праменны,—

«Ідзець уладар адвечны твой, яго спаткай здалек,

«Узьдзеушы бітвы меч на свой паяс раменны.

«І скажэ Рок:

«Ідзі хутчэй, слуга! Спавіты сьвет маркотай,

«У ім крыуды легіон забрау зямлі апошню чвэрць

«Нясі ж свой праудзе меч — Мой сын! ідзі з ахвотай

„На чэсьць і сьмерць.“


1907; 1914

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Матчын дар. Думы і песьні 1907 - 1914. Менск, 1918.
Крыніца: скан