epub
падключыць
слоўнікі
Націскайце на
словы ў тэксце
Не плач
Не плач, мамачка, што няма Антоські,
Што забілі беднага шаблямі вуланы!
Знаць, такая воля, такі прысуд боскі,
Што ў чужой зямліцы мусіў быць схаваны.
Не плач, мамачка,— прыказаў Антоська, —
І слязьмі маркотнымі не мачы хусціны!
Не адна матухна дый не з еднай вёскі
Не убачыць роднае сваяе дзяціны.
1907-1920
Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Сэрцам пачуты звон: Паэзія, проза, драматургія, публіцыстыка / Уклад. прадм. і камент. У.Казберука; Маст. У.Басалыга. - Мн.: Маст. літ., 1991, 359 с. [5] л. іл. партр.: іл. - (Спадчына).
Крыніца: скан