epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

Некалі

З ліста да А. Б.

Будзе, браце, панаваці

Ў сваёй хаце беларус,

Звычай родны шанаваці

(Пойме шаннасць, скіне глуз).

 

Гора збудзецца старонка

Разам з брацьмі усіма;

Заспявае вольна, звонка,

Пойдзе ўдаль, дзе зім няма.


1907-1920

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Сэрцам пачуты звон: Паэзія, проза, драматургія, публіцыстыка / Уклад. прадм. і камент. У.Казберука; Маст. У.Басалыга. - Мн.: Маст. літ., 1991, 359 с. [5] л. іл. партр.: іл. - (Спадчына).
Крыніца: скан