epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

Нізнаны госць

Дзіцятко малое у жыцце прыйшло.

Спытауся яго я: — А дзе-ж ты было?

Скажы мне, пісклятко, у якіх гарадох?

Скажы мне, дзіцятко, у далекіх краех?

Скажы, анелятко, ці доуга блукау?

Скажы мне, ягнятко, каго ты спаткау?

Скажы мне, малое, ці быу ты у раю?

Скажы, залатое, ці долю сваю

У Эдэмі убачыу, спаткау, палюбіу,

Ці што, ніабачны, благога зрабіу?

Напрыкрыуся у небі? Ці сум сустрэчау

Па іншаму жыцці, што гэтта пачау?

Скажы мне, малое! Хачу я пазнаць.

А дай, залатое, цікавасьць спагнаць.

 

І ціхай задумы заслона зыйшла

С спакойнаго твару, і хмарка найшла,

З блакітнінькіх вочак, што з неба прынес,

Скаціліся сьлезкі,— дзьве пэрлінкі сьлез.

Аб чым яно плачэ? аб райскіх садох?

Аб кветках праменных? анельскіх сьпявох?

Аб чыстасьці, яснасьці, сьвятасьці душ?

Тварца маестатнасьці? Дзеткі, чаму ж?

Аб чым ты заплакало?—Мне у адказ

Скаціліся новых дзьве пэрлінкі ураз.


1907; 1914

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Матчын дар. Думы і песьні 1907 - 1914. Менск, 1918.
Крыніца: скан