epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

Ноч

У гэту ноч мне ні у моч—

Німа сілы чакаць і маліцца...

Каб я умеу, каб я сьмеу

Узляцець паляцець, ці разбіцца!

Як сакол, як арол,

Я падняуся б высока страшэнне,

Я-б узяу, я-б украу

І сабе і усім адпушчэнне.

Калі ж не, калі-б мне

Адпушчэння на небі ні далі,

Я-б маліу, я-б прасіу,

Каб і крылля мае паламалі.

І тады, наусягды

Папрашчаушыся-б з небам, з зямлею,

З гарыні, з вышыні

Паляцеу бы за сьмерццю сваею.

Але-ж не, то ні мне

От такая вялікая доля:

Узляцець—паляцець,

Ці упасьці разбітым на поле.

Ні пры нас сьвяты час

Вызвалення людзкога настане.

Мо праз век чалавек

Да вялікага жыцця устане.

Без бяды, без жуды

Будзе жыць-панаваць, весяліцца;

А для нас — цяжкі час —

І чакаць, і цярпець, і маліцца...


1907; 1914

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Матчын дар. Думы і песьні 1907 - 1914. Менск, 1918.
Крыніца: скан