epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

Nokturno

Спаткау сягоння я сваю Нядолю,

Знайшоу яе у сінінькім ляску

Брадзіу без мэты я, душа гарэла з болю,

І думау: будзе мне лягчэй у халадку.

Спаткау, пазнау яе і, вось, пытаю:

—Скажы ты мне, Нядоленька мая:

Багата жыцця кніг яшчэ перачытаю?

Калі і на якой чытанне скончу я?

Скажы ні крыйся мне, мая камратка,

Дзянькі мае моркотныя чаму?

Адзін у адзін ідуць, ва усіх адна апратка.

Як думы грэшныя, ці вінныя каму.

Чаму, яшчэ скажы, мая ядына,

Люблю зямлю, вялікі жыцця ток,

Як небо зорачкі, каханнем моцным сына

Я сам—адлучаны ад дзерауца лісток?

Яна у вочы люба мне зірнула,

Узлажыла белы ручанькі на мне,

Мауляу сястра мая, да сэрца прыгарнула,

Часамі так цябе каханка прыгарне.

— Чакай, харошы мой, пакінь задумы!

Душу сваю пытаннямі ні муч.

Зірні на гэты лес, прыслухайся у шумы,

А можа знойдзеш ты жыццевы вечны

ключ!

Стаіць магутны лес, ізноу убраны

У зялены ліст дагледлівай рукой,

І пьець спажыуны клек, старыя гоіць раны.

Зірні: якая моц! Зірні, які спакой!

Што год уміраець ен парой асенняй,

Каб зноу аджыць, убачыушы вясну.

І гэтак усе ідзець чаргою пераменнай:

То скіне сон з вачэй, то зноу ідзець да сну.

Расьцець дубочак тут,— які зялены!

Другі, стары, калодаю палег;

І сын ідзець у гару, як бацька у час мінены,

Што дау жыцце яму, а сам зваліуся у мох.

Цячэць ручайка вось і ту ж ні стала!

Німа яго, схавауся у зямлі,

А недзе—тамака рака зямлю прарвала

І воды тэй ракі па лузе пацяклі.

І ты, о, любы мой! Як лес зімовы

Заснуу, ляжыш, ні можучы устаць.

Але наступіць дзень вяселы, пекны, новы,

І радасьць вольнасьці павінна завітаць.

Дзянькоу маркотнасьць ты сваіх у распачы

І тэй сваей адлюднасьці ні гудзь:

Пакуту Рок табе, шчасьліваму, прызначыу,

І удзячным за яе Вялікаму ты будзь

Німа пакуты, дзе німа пазнання,

Душа тагды лагчынамі паузець,

А што гарчэй, скажы цяжэй перапаузання?

А што страшней яшчэ, як вочмі ні глядзець.

Аб сьмерць пытаеш ты? Калі сканчыцца

Жыцце твае,—міленькі, ні пытай!

Спрабуй ад думак тых, ад хворых, палячыцца,

Прыходзь у гэты лес—паветро тут глытай.

Жыві, каб жыцце даць другім, малодшым,

Як дуб стары, што узгадавау дубка.

А там... ручайка знік! І мы пуцем каротшым

Пайдзем у зямлю за ім, каб выплысьць, як рака.


1907; 1914

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Матчын дар. Думы і песьні 1907 - 1914. Менск, 1918.
Крыніца: скан