epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

Пажар

Дрыжыць ў паветры гул. Зямля

Агнём навокал занялася.

Дарэмна людская сям’я

Да неба з модламі ўдалася1.

 

Зусюль чырвоны жах. Пажар

Варожым пламенем палышча.

Прад ім ў душы трухлее цар,

І мыслі рушацца бажышчы.

 

Нясець з сабой народам хрэст,

Цярпенне, хворасці і енкі,

Руіны страшучыя мест

І смерці з голаду пашчэнкі.

 

Ці ж дух людскі замрэць прад ім?

— Ніколі! Сцішыцца стыхія,

І на пяпловішчы пустым

Праб’юцца зернеты жывыя.

 

А з тых зярнят ізноў ўзрасце

Агнём ачышчаная воля,

І ў новых шатах расквіце

Пажарам знішчанае поле.

1 Накіравалася (паланізм).


1918

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Сэрцам пачуты звон: Паэзія, проза, драматургія, публіцыстыка / Уклад. прадм. і камент. У.Казберука; Маст. У.Басалыга. - Мн.: Маст. літ., 1991, 359 с. [5] л. іл. партр.: іл. - (Спадчына).
Крыніца: скан