epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

Песьня

На чужой старонаццэ

Заніпау душой

І згубіу здаровейко,

І згубіу спакой.

Ні глядзелі-б вочанькі

На нялюбы сьвет,

Маладое радасьці

Прападае сьлед.

На чужой старонаццэ

Ні цвітуць сады,

Ні сьпеваюць птушачкі,—

Ні лятуць сюды.

І чужое лецяйко

Для мяне — зіма,

І чужога соунейка

Для мяне німа.

На чужой старонаццэ

Ні шумяць лясы

І німа прыгожасьці

У палявой красы.

Замірае душачка

На чужой зямлі,

А дамоу вярнуціся

Ні у маей валі

Дзе ж вы, ніукі родныя,

І дубовы шум?

Засьпевайце голасна,

Каб пазнау, пачуу.

Усколаніце песьняю

Векавечных сноу,

Ускаланіце душачку,

Ускаланіце кроу.


1907; 1914

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Матчын дар. Думы і песьні 1907 - 1914. Менск, 1918.
Крыніца: скан