epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

Песьня

Прыказало слонцо ветру

Перастаці,

Прамауляло: „Годзі, ветрэ,

Бусаваці".

Прамауляло: „дай жывелам

Адпачынку,

Перастань-жа, ветрэ, дзьмуці

Без упынку".

І узыйшло у бліскучай шаці

Залатое

І пястуець любым вокам

Усе жывое.

Ні сядзіцца ветру у хаці —

Быстраходу,

Ні уцерпіу, узьняуся бурай

Ад заходу.

Карагоды хмар па небі

Панясьліся.

Паліліся з неба сьлезы.

Паліліся...

 

Прамауляла дзеуча сэрцу—

Нінаглядзе:

„Ні хадзі ты вішні есьці

У чужым садзе.

Ні хадзі к другой у залеты

Ні удавайся,

У другія вочкі любы

Ні углядайся".

Лугавой лялеяй дзеуча

Расквітала,

Цалавала сваю уцеху—

Мілавала.

А ніверны той удауся

За другою,—

З млынароунай пахаджае

Над ракою.

З млынароунай жарты строіць

Каля млына,

А дзяучынка сохне, вяне,

Як галіна...

 

Ой, з-за хмарак ясно слонцо

Йшчэ узыйдзе,

Да дзяучынкі-ж любы у вечар

Больш ні прыйдзе.


1907; 1914

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Матчын дар. Думы і песьні 1907 - 1914. Менск, 1918.
Крыніца: скан