Ды ўжо слонейка за лес коціцца,
Мне, малойчыку, жыці хочацца.
Як у гаі тым ды дубкі растуць,
Ды як красачкі па лугох цвітуць,—
Ды вясёламу, ды шчасліваму,
Не гаротнаму, не тужліваму.
Каб зялёным я ды дубочкам рос,
Ды страйней хваін, ды вышэй бяроз,—
То б узяў сабе я хмяліначку
Тую ценькую за дружыначку;
Тая дружанька ля мяне б ішла,
Тая кветачка для мяне б жыла.
Ясна слонейка захавалася,
А мне доленька праміналася.