epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

Поэту

Што кажаш мне, поэт, а праудзі тэй, што будзе?

Мне сэрцо кроіцца ад крыуды нашых дзен!

Я бачу добра й сам: ідуць да прауды людзі,

Расьцець яе жаунер і шырыцца загон

Марудна, братачка! І покуль сонцо узыйдзе,

Дык вочы выесьць нам салоная раса,

І покуль першы дзень людзкога шчасьця прыйдзе,

Мільены сэрц праткне гароты злой каса.

 

Пакінь, пакінь сьпеваць а праудзі тэй, што у небе!

Яна чужая нам, таемных прауда сіл;

Яна ні сходзіць к нам у канечнае патрэбе,

Калі пакуты дзень так довяг і ні міл!

 

Прашу цябе, мой брат, сьпевай аб нашым горы,

Аб тым, што есьць цяпер і што дауней было,

І што на усякі твар кладзець, як плуг, разоры,

І што у мільенах душ разоры правяло.

Прашу цябе, сьпевай аб горы песьнь адну ты

І наш гаротны льос рабі яшчэ цяжэй,

Тагды, убачыш сам, парвуцца духа путы

І будзе ясны дзень да нас тагды бліжэй.


1907; 1914

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Матчын дар. Думы і песьні 1907 - 1914. Менск, 1918.
Крыніца: скан