epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

Пралескі

Да Е. К.

Прынеслі вы чароўныя дары вясны — пралескі,

У добрасці святой іх для мяне сваім зрабіўшы дарам,

Як колер гэтых кветачак, так домысл ваш —

нябескі,—

Прыйсці, парадаваць вясной мяне ў маім замкненні

шарым.

Зрабіўся мой пакой цяпер — пудэлак цесны мескі —

Тайгой шумячаю на шчыце гор, ў паблізку к сонцу,

к хмарам,

Ляжу у ёй, хваін жывушчы пах п’ючы і горных зёлкаў,

А ў думках і ўваччу — праслічная1, паўночная фіёлка.

1 Праслічная — надзвычай прыгожая (паланізм).


1920

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Сэрцам пачуты звон: Паэзія, проза, драматургія, публіцыстыка / Уклад. прадм. і камент. У.Казберука; Маст. У.Басалыга. - Мн.: Маст. літ., 1991, 359 с. [5] л. іл. партр.: іл. - (Спадчына).
Крыніца: скан