epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

Салавейка

Салавейку узялі ды з гаю

Пасадзілі у клетку за краты.

У маю

Тэй страты

Найцяжэйшай дазнау салауюшка.

 

Распусьціуся лісток на дубочку,

Апранулась зямелька у краскі;

А у ночку,

А з ласкі,

Ні сьпевае ніхто над рачушкай.

 

Ой, чаму-ж, салавейка, ты болі

Чараунічых сьпявоу ні счынаеш?

Што волі

Ні маеш

І сьпеваці ні будзеш ніколі?


1907; 1914

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Матчын дар. Думы і песьні 1907 - 1914. Менск, 1918.
Крыніца: скан