epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

Шчасьце Мацея

(Старадауная казка).

 

Жыу сабе у сяле Мацей,

Меу шасьцера ен дзяцей,

Сядзеу, бедны, без работы.

Бо ні меу к таму ахвоты.

Красьці ен высьцерагауся,

Знаць астрога крат баяуся.

А шасьцерка дзетак плача.

Трэба хлеба ім, адначэ.

Вось ад гэтае нядолі.

Каб нічуці стогнау болі,

Рушыу раз Мацей у дарогу

Проста у рай, к Самому Богу.

Уздумау прауды дапытацца,

Што рабіць, за што узяцца?

Брыу ці многа ен, ці мала,

У лес густы яго прыгнало.

Поу-дня, мусіць, йшоу па лесе

Ды зблудзіуся; нос павесіу,

Сеу пад дрэвам і чакае,

Можа пройдзе хто. Гукае.

Толькі учуу ен: нехта едзе;

Лес трашчыць, як ад мядзьведзя.

Конь капытам так грукочэ...

Уцячы Мацейка хоча,

Хоча устаць — ніяк ні можа...

—Вось беда дзе, моцны Божэ!

Зьліуся потам увесь, трасецца...

Бачыць сьвет к яму нясецца:

Бяжыць, ясны, пекны конь.

Увесь гарыць, мауляу агонь,

Збруя белая раменна

Убрана у золаце адменна;

На кані, узяушыся у бокі,

Чалавек сядзіць высокі,

Пекна надта прыадзеты,

Але быццам с таго сьвету.

Вось узьехау на паляну,

Дзе сядзеу Мацей зьляканы.

Конь спыніуся, стау, чакае,

З воч яго агонь шугае.

«Што сядзіш тут, маладзец?» —

Так спытауся той яздзец; -

«Куды брыу, на што сабрауся?»

Мацей духу тут набрауся,

Зірнуу проста па ездца.

«У імя Сына і Айца!!!

«Сьвяты Юрья пэуне гэта:

«Такі с твару, так адзеты,

«Як я бачыу на абразу!»

Пасьмялеу Мацей адразу

Ды й прамовіу да сьвятога:

«Я — Мацей з Бару Крутога.

«Шмат дзяцей, паночку, маю,

«А карміць іх чым — ні знаю.

«Працавау-бы — ні здалеці,

«Бо гультай я у гэтым сьвеці!

«Красьці? — крау бы, дык баюся,

«Бо, крый Божэ, пападуся

«Да пачцівых як людзей,

«Так паходзяць ля грудзей,

«Што жыць стане ніахвота!

«Вось, такія мне клапоты.

«Я і думау, як мне быць,

«Дзе спакой сабе здабыць?

«Ні дайшоу сам да нічога,

«А надумауся — да Бога

«Я пайду і запытаю,

«Што рабіць на сьвеці маю?

«Ды, у лесе во, зблукауся,

«Начаваць у ім сабрауся...

«Вы-ж, паночак, быць павінна,

«У небо едзеце у гасьціны?

«Дык мне ласку там зрабіце.

«Аба мне усе скажыце,

«І аб дзетках маіх разам;

«Што там скажуць? С пераказам

«Сюды едзьце проста у лес.»

— «Добра, добра, я увесь

—«Для цябе гатоу служыць!

«Як мне толькі ні забыць

«Тое усе, што ты казау?

«Я б паяс распіразау

«На успамін, — дык меч спадзе,

«Што параіш у бядзе?» —

— «Эт, панок! Я спосаб знаю,—

«Простым розумам параю:

«Каб вам мець перасьцярогу,

«Ні забыцца-б у Пана Бога,—

«Адно стрэмя залатое

«Вы пакіньце мне на тое

«Помніць будзеце увесь час,

«Што я тут чакаю вас.»

—«Добра, розуму бярэмя

«Маеш, чалавечэ! Стрэмя

«На, вазьмі мае; сядзі

«Ды чакай мяне, глядзі!» —

І Мацею стрэмя даушы,

Сам паехау, паскакаушы

Зноу па лесе на каню...

Бляск ідзе, мауляу з агню,

Зьяе стрэмя залатое.

—„Вот бы мне яшчэ другое!"

Гэтак думае Мацей:—

«Было-б хлеба для дзяцей»

(Узрос Мацей і жыу без цноты,

Ні было бацьком турботы,—

Дык ні дзіва, што лазаты,

Бэльзэбула сын рагаты,

З гэткай думкай падступіу,

А Мацей яе ухапіу).

Потым стрэмя закапау,

Палажыуся і праспау

Аж да заутра, да поудня ..

Пралупіушы толькі вочы,

Чуе: конь ізноу грукочэ.

Сьвяты Юрья то нясецца.

Мацей у вус сабе сьмяецца.

Многа часу ні чэкау,

Хутка Юры прыскакау;

Конь над ім гуляе, скача.

—«Ну, ты, слухай, небарачэ:

«Аб табе с тваею справай

«Я у абедзе за расправай

«Богу усе, як есьць, сказау;

«Пастарауся як зьвязау,

«І як ты жывеш, гаруеш

«І з дзяцьмі сваймі бядуеш;

«Як галаву сваю ламаеш

«І які ты розум маеш!

«Так казау, што ледзь-ні-ледзь

«Сам ні плакау. Адпаведзь

«Бог такую табе даць

«Меу мне міласьць прыказаць:

«Красьці — гэта грэх! Глядзі,

«Ты ніколі ні крадзі!

«Калі-ж будзеш ты што браць

«У людзей, то, каб аддаць,

«Натта рупіцца ні трэба,—

«От і будзеш меці хлеба.

«Я то часам і саусім

«Ні аддай нічога ім:

«Я ні ведаю, ні брау...

«Калі ж будуць набівацца,

«Ты ні бойся адпірацца,

«Шчасьце знойдзем так свае.

«Я цяперака мае

«Стрэмя зноу ты мне зьвярні».

—«Стрэмя?! Я яго ні брау!

«Хіба-ж пан мне аддавау?!»

—«Я ну, як жа,—можа не?» -

— «Ні давалі, панок, мне!

«Мо у дарозе дзе згубілі,

«Мо саусім без стрэмя былі?»...

—«Ні кажы, Мацей, пустога,

«Свайго стрэмя залатога

«Я ніколі ні губіу;

«Я пакінуу, як тут быу,

«Ды ад?ежджаць ужо зьбірауся".

Я Мацейка ні спужауся:

—«Ясны пане! мяне маці

«Ні вучыла, каб ілгаць

«І калі я вам сказау,

«Стрэмя вашаго ні брау,—

«Значыць, так яно і есьць,

«Дайце веры, ваша мосьц.»

Так Мацей выпрысягауся.

Сьвяты Юры паспрэчауся,

Потым бачыць, што дарма

Тут стаяці, што німа

Ужо ніякае надзеі

Вярнуць стрэмя ад Мацея.

Уздыхнуу дый кажэ ціха:

„Ну, ні жычу табе ліха,

«Бог с табою... Спажывай!—

«Дробных дзетак паднімай.

«Хоць... Па праудзі. . Каб я знау,

«Стрэмя-б мо табе ні дау.»

І, сказаушы так, сьвяты

Паскакау у лес густы.

Мацей стрэмя адкапау

Ды й за пазуху схавау,

І пайшоу сабе да хаты

І вяселы, і багаты.

Як ен сьцежачку знайшоу,

Як да дому ен прыйшоу,

Як далей ен сабе жыу,

С кім сварыуся, с кім дружыу,

Які у жыццю меу ен цэль,—

Я ні ведаю.—„Круцель!"

На яго казалі людзі.

Хай і гэтак сабе будзе!

Мне ж, калі так ваша ласка,

За маю за гэту казку

Чару меду паднясіце

Ды закускаю дарыце.


1907; 1910

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Матчын дар. Думы і песьні 1907 - 1914. Менск, 1918.
Крыніца: скан