epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

«Скажы, братухна...»

Скажы, братухна, калі паранне?

Калі сьвітаці пачнець у нас?

Праймчыцца ночка і сонцо устане.

І дасьць вяселле і дасьць пакрас?

 

Скажы, братухна, калі прачнуся

Ад тэй навалы, ад тэй жуды,

І з ветрам буйным гуляць пушчуся,

На сьвет, на людзі ці хоць куды?

 

А можа, браце, і сонцо устало?

І льець праменні на лес, стэпы?

Ды так глыбока душа запала,

Што я нівістны. што я сьляпы?


1907; 1914

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Матчын дар. Думы і песьні 1907 - 1914. Менск, 1918.
Крыніца: скан