epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

Слабасьці

Ніхай душы, каторай Бог надау любоу,

Праклены—грэх,— аб гэтым буду знаць я!

Кляну цябе, кляну цябе ізноу і зноу,

І буду праклінаць я.

То ж ты ка мне прыйшла, як волю адабрау

Тыран маю, скуу цело ланцугамі,

І думкі вольныя з душы павыдзірау,

І растаптау нагамі!

То ж ты прыйшла тагды і стала ля вакна

І у вочы мне зірнула ціраз краты.

Ты, подлая, ніхто, як ты адна.

Ты будзь праклята!

То-ж ты мяне, як маці, моцна абняла,

Сьлязой споучуцця бледны твар абліла,

Што хвіля ясных зор, сьвятых ахвяр прайшла,—

Ты гэта гаварыла!

То-ж ты казала мне, каб я, хаця на час,

Зьмірыуся бы, пакуль тыран катуе,

А ен усе гняцець! Душыу ні толькі нас,—

На усіх лютце!

То-ж ты шэптала мне: „успомні, што ты сын,

Пацеха старасьці". Калола грудзі

Мне тым. А дзе закон: — «ідзі, свой дом пакінь

І родных людзі?»

То-ж ты аблутала душу ганебным сном

І вось яна: гатовая магіла.

Замест жывой зямлі кладуць труну з мярцом...

То-ж ты зрабіла!

Пусьці ж, абрыдлая, с тваіх ласкавых шпон,

Ніхай памру, калі ні буду жыу я,

Абы мне споуніці сьвяты жыцця закон,

Абы ні згніу я!


1907; 1914

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Матчын дар. Думы і песьні 1907 - 1914. Менск, 1918.
Крыніца: скан