epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

Слонца

Слонца праменна,

Вечна-штодзенна

Ходзе над намі —

Толькі вачамі

Бачым не ўсёды:

Хмар карагоды

Крыюць праменні...

Мы тагды ў цені

Ходзім, працуем,

Долю гаруем...

Робімся сумны —

Ды, не разумны,

Трацім надзею,

Верыць не смеем,

Што хмар не будзе,

Што слонца людзям

Твару пакажа,

Што сілы ўражы

Цемры, марозу —

Жыццёвай грозы —

Злечыць, злагодзіць,

Жыцце адродзіць.

 

Бо слонца сіла

Вечна-штодзенна,

Добра ды міла

Слонца праменна!..


1914

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Сэрцам пачуты звон: Паэзія, проза, драматургія, публіцыстыка / Уклад. прадм. і камент. У.Казберука; Маст. У.Басалыга. - Мн.: Маст. літ., 1991, 359 с. [5] л. іл. партр.: іл. - (Спадчына).
Крыніца: скан